Конкурс “Жывая класіка”

16.05.2019
16 мая ў ДУА “Нясвіжская гімназія” адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. Дэвіз конкурсу — “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”

Конкурс праходзіў у 4 узроставых катэгорыях: вучні пачатковых класаў, вучні 5-6-ых класаў, вучні 7-8-ых класаў, вучні 9-10-ых класаў. Са сцэны прагучалі творы беларускіх паэтаў.

Ацэньвала майстэрства юных чытальнікаў журы, у склад якога ўваходзілі Сідорка Анастасія Анатольеўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, а таксама прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, настаўнікі раёна.

Сярод вучняў пачатковых класаў лепшымі сталі Казленя Марыя (ДУА “Сноўская сярэдняя школа”, дыплом 1 ступені), Юпатава Паліна (ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”, дыплом 1 ступені), Пахвалёны Сцяпан (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея”, дыплом 2 ступені), Нізовіч Марыя (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”, дыплом 2 ступені), Цвірка Дар’я (ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа”, дыплом 3 ступені), Плескацэвіч Яна (ДУА “Салтанаўшчынскі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа”, дыплом 3 ступені).

Пераможцамі 2-й узроставай катэгорыі сталі Залеская Анастасія (ДУА “Нясвіжская гімназія”, дыплом 1 ступені), Абрамовіч Яна (ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Гарадзея, дыплом 2 ступені), Лазовік Валерыя (ДУА “Пагарэльцаўская сярэдняя школа”, дыплом 2 ступені), Булгак Анастасія (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”, дыплом 3 ступені), Бубен Паліна (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа”, дыплом 3 ступені).

У 3-й узроставай катэгорыі лепшымі былі Вінель Яна (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”, дыплом 1 ступені), Кійко Яраслаў (ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Гарадзея”, дыплом 1 ступені), Ліпніцкая Яраслава (ДУА “Сноўская сярэдняя школа”, дыплом 2 ступені), Гаціла Таццяна (ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа”, дыплом 2 ступені), Гапановіч Юлія (ДУА “Грыцкавіцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа”, дыплом 3 ступені).

Сярод вучняў 9-10-х класаў лепшымі сталі Макарэвіч Вольга (ДУА “Сярдняя школа № 1 г. Нясвіжа”, дыплом 1 ступені), Радаман Лізавета (ДУА “Грыцкавіцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа”, дыплом 2 ступені), Уласік Даніла (ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Гарадзея”, дыплом 2 ступені), Мацкевіч Кацярына (ДУА “Нясвіжская гімназія”, дыплом 3 ступені).

Віншуем пераможцаў і жадаем поспеху на абласным этапе конкурсу.